Фота Снежаны Інанец, TUT.BY.

Фота Снежаны Інанец, TUT.BY.

Бясплатным інтэрнэтам па тэхналогіі Wi-Fi пасажыры змогуць скарыстацца на працягу ўсяго шляху ад Мінска да Гомеля пры любой хуткасці руху цягніка. Ва ўсіх вагонах устаноўленыя пункты доступу Wi-Fi, якія сыходзяцца ў адзіны маршрутызатар з SIM-картай. Цягнік падлучаецца да інтэрнэту праз 3G-сетку ад velcom, а трафік пасажырам «раздае» з дапамогай тэхналогіі Wi-Fi.

Для падлучэння да бясплатнага інтэрнэту трэба прайсці рэгістрацыю праз адмысловы партал аўтарызацыі. Код доступу пасажыры змогуць атрымаць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца Wi-Fi змогуць абаненты ўсіх мабільных аператараў.

Нагадаем, юрыдычная магчымасць раздаваць Wi-Fi у грамадскім транспарце з'явілася яшчэ ў красавіку 2016 года. Праўда, ініцыятыва Беларускай чыгункі і velcom стала першым за тры месяцы маштабным праектам у гэтай галіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?