Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абвінаваціў Захад у падтрымцы дзяржаўнага перавароту і тэрору, паведамляе турэцкае выданне Hürriyet Daily News.

«Цяпер я пытаюся: Захад дае падтрымку тэрору ці не? Захад на баку дэмакратыі або на баку пераваротаў і тэрору? На жаль, Захад аказвае падтрымку тэрору і стаіць на баку пераваротаў», — заявіў Эрдаган ў Анкары падчас выступу перад замежнымі інвестарамі.

«Мы не атрымалі той падтрымкі, якую мы чакалі ад нашых сяброў, ні падчас, ні пасля спробы перавароту», — сказаў Эрдаган.

Турэцкі прэзідэнт паказаў, што ні адзін заходні лідар не наведаў Турцыю, каб выказаць спачуванні і прадэманстраваць салідарнасць з турэцкім народам.

Таксама Эрдаган заявіў, што пераварот быў учынены арганізацыяй мусульманскага прапаведніка Фетхулаха Гюлена, а планаванне спробы перавароту ажыццяўлялася з-за мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?