Беларуская чыгунка 3 жніўня ў Гомелі адкрывае міжрэгіянальныя пасажырскія перавозкі бізнес-класа электрацягніком (ЭПм) InterCity па кірунку Гомель—Мінск, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
У першую паездку электрацягнік InterCity адправіцца са станцыі Гомель 3 жніўня 2016 года ў 7.00 і прыбудзе ў Мінск у 9.59. У адваротным кірунку з Мінска цягнік адправіцца ў 18.50 і прыбудзе ў Гомель у 21.49. Першым пасажырам электрацягніка будуць уручацца памятныя сувеніры.
Рашэнне аб прызначэнні дадзенага электрацягніка на гэтым кірунку было прынята ў сувязі з тым, што ён з'яўляецца адным з самых пасажыранапружаных на БЧ.
0
0
0
0
0
0