Аляксандр Дзямешка, адзін з заснавальнікаў «Песьняроў», памёр сёньня ў Маскве а 16:10 пасьля працяглай хваробы. Яму было 59 гадоў. Ён правёў некалькі месяцаў у Маскоўскім шпіталі №53, куды ён паступіў з ускладненьнем ад грыпу і ацёкам мозгу.

Аляксандар Дзямешка быў барабаншчыкам і вакалістам у зорным складзе «Песьняроў.»

Ён нарадзіўся 24 красавіка 1947 году ў Берасьце. У 1968 годзе пачаў выступаць у складзе ансамбля «Лявоны» (ад 1970 году — «Песняры»). Як саліст выступаў у песьнях «Чарачка мая», «З кірмашу», «Забалела ты ж мая галовачка...» . У 1988 годзе пакінуў «Песьняроў», пераехаў на жыхарства ў Маскву, дзе арганізаваў каапэратыў «Песня», які займаўся арганізацыяй гастроляў у Расеі заходніх зорак поп-музыкі. У сярэдзіне 1990-х сумесна з Валерыем Яшкіным падрыхтаваў і выдаў анталёгію твораў «Песьняроў» на васьмі кампакт-дысках.

Радыё Свабода

Аляксандар Дзямешка - за бубнамі.

Фота з архіву «Нашай Нівы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0