Функцыя знікаючых фотаздымкаў з'явілася ў сацыяльнай сетцы Instagram, паведамляюць інфармагенцтвы.
instagrama.ru
Сутнасць новай функцыі Instagram Stories заключаецца ў тым, што размешчаныя здымкі будуць аўтаматычна выдаляцца праз 24 гадзіны. Яшчэ адна асаблівасць — такія фота нельга каментаваць і ацэньваць. Акрамя таго, у Instagram Stories не будзе рэкламы. Ацаніць новую функцыю карыстальнікі могуць ужо сёння.
Гендырэктар і заснавальнік Instagram Кевін Сістром лічыць, што новая функцыя будзе спрыяць размяшчэнню большай колькасці здымкаў у сацсетцы: людзі адчуюць сябе вальней і не стануць асцерагацца, што выкладзенае фота застанецца неацэненым або непракаментаваным. Такім чынам, тыя, хто раней выкладваў адну фатаграфію ў тыдзень у асноўнай стужцы, цяпер змогуць размяшчаць па 5-10 здымкаў у Instagram Stories.