Тысячы жыхароў Францыі прыйшлі на пахаванне святара Жака Амеля, забітага экстрэмістамі на мінулым тыдні ў Нармандыі.

Reuters

На цырымоніі развітання ў Руанскім кафедральным саборы прысутнічалі французскі міністр унутраных спраў Бернар Казнёў і высокапастаўленыя служыцелі Рымскай каталіцкай царквы.

Мусульмане і габрэі таксама прыйшлі развітацца са святаром у знак салідарнасці.

Арцыбіскуп, які служыў імшу распавёў, што апошнiмі словамі Амеля сталі: «Адыдзі ад мяне, сатана» — ён закрычаў гэта нападнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0