Фота REUTERS.

Фота REUTERS.

У прыватнасці, адзначаюць навукоўцы, праз рэкорднае павышэнне ў парніковых выкідах узроўню вуглякіслага газу, метану і вокісу азоту, перадае Deutsche Welle.

Глабальны ўзровень тэмпературы паветра, у параўнанні з 2014 годам, падскочыў на 0,16 градуса па Цэльсіі, дасягнуўшы новага рэкорду.

У параўнанні з сярэднегадавым значэннем тэмпературы паветра ў 20 стагоддзі, што складае 13,9 градуса па Цэльсіі, у 2015 годзе тэмпература падскочыла на 0,9 градуса.

Гэтую тэмпературную тэндэнцыю, лічаць навукоўцы, акрамя змены клімату, выклікаў феномен Эль Ніньё. Такой высокай тэмпературы Ціхага акіяна не было «як мінімум з 1950 года», тлумачаць навукоўцы.

Рэкордным стала і ўзняцце ўзроўню сусветнага акіяна. Як гаворыцца ў справаздачы, ад 1993 года ён падняўся на 70 міліметраў. Гэта азначае, што кожны год акіян уздымаўся на 3,3 міліметра, тлумачаць навукоўцы.

У той жа час, у некаторых раёнах на захадзе Ціхага акіяна і ў Індыйскім акіяне гэты працэс адбываўся нават хутчэй.

Над складаннем 300-старонкавай справаздачы працавалі амаль 450 навукоўцаў з усяго свету. У сваіх разліках яны выкарыстоўвалі тысячы замераў і вынікаў назіранняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0