Фота globustur.spb.ru.
Мяркуецца, што карабель «Акадэмік Фёдараў» накіруецца з Санкт-Пецярбурга ў лістападзе, а ў снежні дасягне месца разгрузкі беларуска-расійскіх атрадаў у раёне аазісу «Маладзёжны» ва ўсходняй частцы Антарктыды.
Там працягнуцца працы па далейшым будаўніцтве аб’ектаў інфраструктуры беларускай антарктычнай станцыі і па рэалізацыі сумесных навуковых і прыродаахоўных праектаў з расіянамі.
Штогод айчынныя навукоўцы сумесна з расійскімі калегамі рэалізуюць 3-4 праекты. Адзін з іх — даследаванне газавага складу атмасферы з выкарыстаннем сучасных прыбораў, у тым ліку беларускай вытворчасці, перадае БЕЛТА.