Гісторыя1212

У Шумілінскім раёне археолагі знайшлі ўнікальнае пасяленне IX—X стагоддзяў

Сенсацыяй палявога археалагічнага сезона і старажытнай гісторыі Беларусі стала адкрыццё комплексу Кардон на Шуміліншчыне, дзе нядаўна завяршыліся раскопкі.

Даследаванні вялі адначасова на чатырох аб'ектах. Знайшлі каля 600 прадметаў IX—X стагоддзяў: у прыватнасці, каля 50 дырхемаў, парадку 30 гірак, ювелірныя шалі, гузікі, бранзалеты, пасавыя накладкі, нацельны крыжык скандынаўскага тыпу, усходнія пацеркі, распавяла кіраўнік экспедыцыі — загадчыца Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН, доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Ляўко.

— Па значнасці і перыядзе часу, да якога належыць комплекс, гэта адзін з некалькіх найважнейшых помнікаў археалогіі ва ўсёй Усходняй Еўропе, сярод якіх Гнёздава на Смаленшчыне ў Расіі і Шастовіца ва Украіне пад Чарнігавам. Цяпер і ў нас ёсць — Кардон! — ганарыцца гісторык. — Сляды гэтага часу мы шукалі доўга, сёе-тое траплялася на шматслойных помніках у межах ад VI да XIII стагоддзяў. А тут — цэласны аб'ект выключна IX—X стагоддзяў, калі з поўначы сюды прыбылі варагі і тут аселі.

Аб іх прысутнасці сведчаць матрыца ладдзяпадобнага бранзалета — такія рабілі толькі ў Скандынавіі, а таксама 14-гранныя гіркі, адна грань якіх у сярэднім складала каля 3,5 мм. Іх выраблялі паўночнаеўрапейцы і выкарыстоўвалі для ўзважвання каштоўных металаў. Гэтыя прадметы, а таксама знойдзеныя бранзалеты і накладкі на паясы, матрыцы для вылівання ўпрыгожванняў, тыгелькі, у якіх плавілі метал, кажуць пра тое, што тут была ювелірная вытворчасць, а арганізавалі яе, хутчэй за ўсё, тыя ж варагі. Тое, што тут ішоў бойкі гандаль, пацвярджае мноства знойдзеных разнастайных гірак.

Тут жа знайшлі кераміку заходне-славянскага тыпу, якая, хутчэй за ўсё, трапіла сюды па рэках разам з паморскімі славянамі з Наўгародчыны і Пскоўшчыны. Доктар гістарычных навук заўважыла, што ў Віцебску ў такіх жа пластах IX—X стагоддзяў знаходзілася кераміка паўднёўцаў, якія падняліся да нас па Дняпры. А значыць, перасяленне народаў з розных бакоў адбывалася адначасова.

У комплексе выявілі таксама тры рымскія срэбныя манеты III—V стагоддзяў, якія да гэтага часу трапляліся толькі ў паўднёвай Беларусі.

— Калі ўсе прадметы ачысцім, апрацуем, апішам, сфатаграфуем — перададзім у краязнаўчы музей у Віцебск ці ў музей Акадэміі навук, у якіх забяспечаны неабходныя ўмовы для захоўвання такіх рэчаў. Драбіць калекцыю не хочацца, — кажа Вольга Ляўко.

Археолагі плануюць далейшыя раскопкі ў Кардоне, лічачы яго паселішчам №1, таму што яно найбольш поўна раскрывае той перыяд, які менш за ўсё даследаваны ў Беларусі. Яго даследаванне паказвае, што Віцебскае Падзвінне, якое было самай важнай зонай пры фарміраванні шляху «з варагаў у грэкі», храналагічна апярэджвала расійскае Гнёздава, якое вывучаецца штогод, пачынаючы з XIX стагоддзя.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Турцыі знікла беларуска з хлопчыкам2

Колю Лукашэнку занеслі на дошку гонару БДУ15

У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука1

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе2

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць