Камісія Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі высьвятляе прычыны інцыдэнту.
Здарылася гэта ўначы за два кілямэтры ад станцыі Баравое. У выніку было пашкоджана 30 мэтраў палатна, аднак графік руху саставаў парушаны ня быў, бо пад’язныя пуці толькі прымыкаюць да асноўнай чыгуначнай галіны.
Паводле зьвестак упраўленьня МНС пацярпелых няма.