Фота БелТА

Беларускі рубель аслабеў да ўсіх асноўных валют на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 жніўня.

Курс долара вырас на 0,0012 рубля, або на 0,06%, і склаў 1,9928 рубля.

Курс еўра вырас на 0,0047 рубля (0,21%) да 2,2331 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0061 рубля (0,2%) і склаў 2,9824 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які, у сваю чаргу, звязаны са змяненнем цэн на нафту.

Як паведамілі СМІ, цэны на нафту ў сераду зніжаюцца, бо лішак прапановы і няўпэўнены рост эканомікі працягваюць рабіць націск на рынак.

Блізу 9.15 маскоўскага часу ф'ючарсы на нафту WTI патаннелі да 39,48 долара за бараль, што на 0,08% ніжэй за папярэдняе закрыццё. Ф'ючарсы на нафту Brent у гэты час таргаваліся блізу адзнакі 41,75 долара за бараль (на 0,12% ніжэй за папярэдняе закрыццё).

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі «заўтра» на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай біржы, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 маскоўскага часу серады знізіўся на 13,96 капейкі, склаўшы 66,7420 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?