Восем крымінальных спраў распачата ў дачыненні да 34-гадовага мінчука, які падазраецца ва ўцягванні жанчын у занятак прастытуцыяй, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама.

Спачатку мужчына займаўся легальнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Аднак пасля няўдач у бізнесе ён у канцы 2014 года заняўся сутэнёрствам.

Мужчына вербаваў прастытутак і ствараў ім умовы для працы. З павелічэннем даходаў ад інтымнага бізнесу ён стаў запрашаць да сябе на працу дзяўчат на сайтах знаёмстваў, якія праходзілі асабісты кастынг. Мінчук прапаноўваў ім дапамогу на старце «кар'еры».

Для таго, каб павысіць свой статус, прадпрымальнік распавядаў падапечным аб наладжванні кантактаў з уладальнікамі папулярнага тэматычнага сайта, размяшчэнне анкет на якім выведзе іх заробкі на новы ўзровень. Сабраўшы інтымныя сэлфі сваіх супрацоўніц, мужчына прадэманстраваў ім іх анкеты на згаданым сайце, за што браў 50% ад ганарараў дзяўчат.

Да пачатку гэтага года атрыманы даход дазволіў бы фігуранту адкрыць легальны кветкавы бізнес, які быў у яго планах. Гульца на рынку аказання сэкс-паслуг своечасова заўважылі аператыўнікі аддзела па супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінскага аблвыканкама. Усе схемы і бізнес-ідэі камбінатара фіксаваліся праваахоўнікамі, якія паклалі канец гэтаму прадпрыемству.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?