Студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Арцём К. прыехаў адпачыць у свой родны горад Астравец. Вечарам вырашыў зазірнуць на школьную дыскатэку, дзе ў прысутнасці настаўнікаў весяліліся вучні 8—11-х класаў.

Маладому чалавеку дыскатэка падалася сумнаватай, і ён захацеў яе ажывіць, прыўнесці элементы экстрыму, выклікаць у школьнікаў больш вострыя эмоцыі. Прапанаваў менавіта тое, што дзеці, хай нават і якія падраслі, заўсёды любяць — пагуляць. Калі ўсе з цікавасцю пагадзіліся, будучы культработнік назваў умовы гульні, паводле якіх выйграе той, хто перад усімі зможа раздзецца дагала. Дзеці па чарзе называлі лічбы, колькі прадметаў адзення павінен зняць з сябе ўдзельнік. Калі назвалі лік 9, то ніхто з школьнікаў не адважыўся здымаць з сябе ніжнюю бялізну.

І тады «забаўнік» заскочыў на сцэну і ўсім паказаў, як трэба пераадольваць бар'ер сарамлівасці і прыстойнасці, — сцягнуў з сябе майткі, агаліўшыся цалкам, што выклікала шок у прысутных. Хтосьці нават паспеў вымавіць услых: «І гэта ўсё, чаму ты паспеў навучыцца ва ўніверсітэце?»

Гульня на гэтым скончылася, дыскатэка таксама. Арцём неяк нязграбна паспрабаваў растлумачыць гэта правіламі гульні і ледзь не будзённым у сучаснай моладзевай культуры, але ніхто яго слухаць не стаў. Чалавек пераступіў рысу прыстойнасці, здзейсніў дзеянне, якое падпадае пад фармулёўку артыкула з Крымінальнага кодэкса. Дырэктар школы звярнулася ў міліцыю з заявай аб пакаранні за гэтую выхадку былога выпускніка Арцёма К. Заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?