Выданне Global Times трэцяга жніўня паведаміла, што за апошнія сорак дзён у правінцыі Кітая пад назвай Сычуань нарадзіліся дзевяць пар пандаў-блізнятаў.
Тут і ніжэй фота: Imaginechina
Малюткі нарадзіліся ў двух мясцовых цэнтрах даследаванняў пандаў і іх адаптацыі да дзікай прыроды. Апошняя такая пара з'явілася на свет 31 ліпеня.
На дадзены момант у краіне пражываюць 1,8 тысяч гэтых жывёл у натуральным асяроддзі.
Нагадаем, што на дадзены момант гіганцкія панды знаходзяцца пад пагрозай вымірання. Навукоўцы адзначаюць, што іх здольнасць размнажацца вельмі нізкая, а ў няволі яна зніжаецца яшчэ больш.
0
0
0
0
0
0