«Цяпер у модзе саколкі з беларускім арнаментам, а я зрабіў сваю, аўтарскую», — кажа Віктар Дудкевіч.
На малюнку мужчынскі і жаночы сімвалы зліваюцца ў адзін — сімвал ачышчальнага нябеснага агню.
Дыякрытычны знак над літарай Ў зроблены ў выглядзе ўсмешкі з аўтографам мастака.
Займацца набіванкай Віктар Дудкевіч пачаў каля года таму, а вывучаць сімволіку беларускага арнаменту ён стаў значна раней, як толькі пачаў працаваць у Глыбоцкім Доме рамёстваў.
Майстар таксама зрабіў некалькі хустачак, у афармленні якіх выкарыстаў віцебскія ўзоры.