Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Перад гэтым ён пасварыўся з дзяўчынай. Уладальніца легкавіка звярнулася з заявай у міліцыю, распавяла пра скандал і пра скрадзены аўтамабіль. Яна баялася, каб хлопец не нарабіў бяды.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, пошук легкавіка выніку не прынёс. Раніцай малады чалавек прыехаў да дома, патэлефанаваў каханай і паабяцаў спаліць сябе разам з машынай. Неўзабаве ён выканаў абяцанае і паехаў на аўтамабілі, які пачало ахопліваць полымя. Міліцыя знайшла згарэлы легкавік за вёскай, у салоне нікога не было — малады чалавек спалохаўся і ўцёк.

У адносінах падпальшчыка распачалі крымінальную справу, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?