Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Віцебскай вобласці. Фота БЕЛТА.
Лукашэнка адразу пасля прыезду на сельгаспрадпрыемства падзяліўся ўражаннямі ад убачанага з борта верталёта падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.
«Паглядзеў — не ўражаны ўбачаным у Браслаўскім раёне. Багатай Віцебская вобласць не будзе, калі будзем так працаваць», — сказаў ён.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ні ў якім разе нельга запускаць тэрыторыі, усюды павінен быць парадак. Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што ў кожным раёне патрэбна свая спецыялізацыя з улікам прыродных умоў і зямель.