У сваім запыце мінчук прасіў моцна яго не караць.

«Добры дзень!

Прашу пра зніжку як для аптовага кліента.

Прашу ўлічыць, што я ў гэты дзень адпакутаваў на мяжы, а менавіта:

  • у мяне забралі гамак, які я вёз для любімай цешчы, які перавышаў вагу на 3 кг ад нормы;
  • мяне пратрымалі цэлую ноч на мяжы, пакуль складалі паперы;
  • пазней суд яшчэ даў штраф 2.500.000 рублёў (недэнамінаваных)

Раніцай адпусцілі, таму ехаў з вельмі паганым настроем. Прашу ўлічыць напісанае і моцна не караць.

З павагай, Алесь Гуркоў»

На гэта аддзел па забеспячэнні дзейнасці Адзінай сістэмы фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі даслаў мінчуку вычарпальны адказ:

«Варта адзначыць, што прыведзеныя вамі довады не могуць быць прызнаны змякчальнымі абставінамі нават у ходзе вядзення адміністрацыйнага працэсу ў агульным парадку», — тлумачыцца ў лісце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0