Беларуская чыгунка сумесна з польскімі калегамі ў верасні плануе запусціць цягнік Гродна-Варшава-Кракаў, паведаміў сёння журналістам першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко.

«Расце аб'ём перавозак пасажыраў у Польшчу. У планах з польскімі чыгуначнікамі — рэалізаваць праект па адпраўцы цягніка з Гродна праз Варшаву ў Кракаў па канкурэнтнай цане. Рэалізацыя плануецца на верасень, але ўсё будзе залежаць ад нашых калег», — адзначыў Андрэй Кашко.

Што тычыцца перавозак унутры краіны, то Андрэй Кашко распавёў, што вядзецца праца па павелічэнні хуткасцяў руху і прымяненні сучаснага маторавагоннага рухомага саставу ў дзённым руху, каб паскорыць перасоўванне пасажыраў паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі.

«Праз два тыдні будзем на гомельскім кірунку паскараць цягнікі. Адбудзецца замена яшчэ аднаго цягніка Гомель-Мінск. Прыйдзе новы электрарухомы састаў «Штадлер». Скароціцца час знаходжання пасажыраў у дарозе на 1,5-2 гадзіны», — сказаў Андрэй Кашко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?