Аўстралійскія спецыялісты з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў выявілі схаваны партрэт, напісаны французскім імпрэсіяністам Эдгарам Дэга.

AFP

Карціна была выяўленая пры прасвечвання палатна «Жанчына ў чорным капоце», напісанага ў 1870-х гадах.

З дапамогай рэнтгенафлуарэсцэнтнага аналізу навукоўцам удалося выявіць пад верхнім пластом фарбы іншы партрэт — дзяўчыны з залаціста-каштанавымі валасамі.

Спецыялісты па творчасці Дэга кажуць, што намаляваная на партрэце дзяўчына вельмі нагадвае Эму Дабіньі, якая ў юным узросце пазіравала для некалькіх карцін мастака ў 1869-1870 гадах.

AFP

«Схаваныя палотны — раннія кампазіцыі, па-над якімі былі напісаныя пазнейшыя працы — дапамагаюць глыбей вывучыць творы мастацтва і іх стваральнікаў», — гаворыцца ў паведамленні аўтараў даследавання, апублікаваным у выданні Scientific Reports.

Як адзначаюць даследчыкі, папярэднія спробы разгледзець схаваны твор Дэга былі няўдалымі.

Эдгар Дэга лічыцца адным з заснавальнікаў і найбольш яркіх прадстаўнікоў імпрэсіянісцкага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?