Фота Сяргея Гудзіліна. З архіва «НН».

Фота Сяргея Гудзіліна. З архіва «НН».

Ініцыятыву павесіць шыльду праявіў журналіст Глеб Лабадзенка.

Цяпер ідзе кампанія па збору сродкаў на платформе talaka.by.

«Гэта тая праца, якую трэба рабіць без нейкіх датаў, без нейкіх нагодаў», — сказаў Лабадзенка Свабодзе.

Аўтарам мэмарыяльнай шыльды мае стаць Ігар Засімовіч. Ён рабіў крыж на магіле Барадуліна, помнік-меч у памяць паўстанцаў 1863 году на Астравеччыне.

«Скульптар быў на месцы, і мы абмяркоўвалі будучую шыльду, — кажа Лабадзенка. — Самае важнае, што Валянціна Міхайлаўна, жонка Барадуліна, таксама не супраць, каб ён гэта рабіў. Ёй вельмі спадабалася, як атрымалася магіла Рыгора Барадуліна».

Фота Сяргея Гезгалы. З архіва «НН».

Фота Сяргея Гезгалы. З архіва «НН».

Шыльда будзе мець памеры каля 1x1 м і важыць каля 100 кг. Большая частка сумы пойдзе на бронзу — яна дарагая, 25 даляраў за 1 кг.

«Калі мы звярнуліся на скульптурны камбінат пры Саюзе мастакоў, нам назвалі кошт 10 тысяч даляраў, — кажа Лабадзенка. — Гэта з працай архітэктара і скульптара, самой шыльдай. Але мы скарацілі суму амаль утрая».

Ужо на гэтым тыдні скульптар прадставіць некалькі макетаў шыльды ў Беларускі саюз мастакоў і Валянціне Барадулінай. Як толькі збяруць грошы, пачнецца праца над скульптурай.

«Вельмі спадзяюся, што адгукнуцца беларусы, якія жывуць за мяжой, — кажа Лабадзенка. — Тут у Беларусі цяжка будзе сабраць такую суму. Зразумела, што ў нас узровень жыцця такі, што чалавек не можа дастаць з кішэні 100 даляраў і ахвяраваць. Таму дзякуй тым, хто ахвяруе 5 ці 10 рублёў».

Акрамя шыльды сёлета Лабадзенка таксама плануе ўсталяваць некалькі інфармацыйных стэндаў пра пісьменніка ў Вушачах. Два стэнды, каля хаты Барадуліна і ягонай магілы, ужо ўсталяваныя. Перадалі шыльду і школе, дзе вучыўся Барадулін. Аднак яе не павесілі на будынку, а аддалі ў школьны музей.

«Трэба не заломваць рукі, што нешта не названа ў гонар Барадуліна, а думаць, што мы можам зрабіць самі. Думаем правесці талаку са слухачамі курсаў «Мова Нанова»: прыбраць каля хаты, трохі плот парамантаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0