Патэнтная заяўка апісвае спосаб мацавання «разумнага гадзінніка» да раменьчыка. Графіка з'яўляецца не самай важнай часткай дакумента, на большасці малюнкаў класічная прылада без апазнавальных знакаў.
Аднак на дзвюх выявах яўна Apple Watch, а не прылады Samsung. Супадае ўсё: форма экрана, спецыфічнае колца і нават раменьчык.
«Чарцяжы-двайнікі ў заяўцы на патэнт наводзяць на думку, што інжынеры Samsung па меншай меры натхняліся разумным гадзіннікам Apple», — адзначае аглядальнік Business Insider.
Samsung не ўпершыню абвінавачваюць у «натхненні» чарцяжамі Apple. У 2011 годзе Apple абвінаваціла Samsung у тым, што тая выкарыстоўвала элементы дызайну iPhone пры стварэнні смартфона Galaxy S II, і суд пастанавіў выплаціць стваральнікам iPhone 930 мільёнаў даляраў. Пазней сума кампенсацыі была зменшаная амаль удвая, аднак Samsung дагэтуль спрабуе дамагчыся перагляду справы.