У Рыа-дэ-Жанейра стартаваў тэнісны турнір Алімпійскіх гульняў.

Беларускія тэнісісты Максім Мірны і Аляксандр Буры ў матчы 1/16 фіналу мужчынскага парнага разраду сустракаліся з аўстрыйскім дуэтам Александэр Пея / Олівер Марах і саступілі ў двух сэтах (4:7, 5:7). Сустрэча працягвалася 1 г. 44 мін. Такім чынам, Мірны і Буры, як і на мінулай Алімпіядзе ў Лондане-2012, завяршылі турнір пасля першай сустрэчы. Чатыры гады таму Максім Мірны і Вікторыя Азаранка сталі алімпійскімі чэмпіёнамі ў спаборніцтвах змешаных пар.

На тэнісным турніры Алімпіяды разыгрываецца 5 камплектаў узнагарод: у адзіночным і парным разрадах у жанчын і мужчын, а таксама ў міксце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?