Лідар баевікоў «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі выпісаны з бальніцы.

Пра гэта 7 жніўня паведамляе расійскі «Інтэрфакс» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

«Стан кіраўніка «ЛНР» палепшўся, лекары прынялі рашэнне аб пераводзе яго на амбулаторны рэжым», — паведаміў суразмоўца агенцтва.

Як вядома, раніцай 6 жніўня ў Луганску ўзарвалі машыну Платніцкага. Спікер АП па пытаннях АТА Аляксандр Матузянік заявіў, што ўкраінскі бок не датычны да замаху на верхавода баевікоў «ЛНР».

Платніцкі быў шпіталізаваны ў адну з бальніц Луганска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0