Нядаўна стала вядома, што Белавія зрабіла рэдызайн свайго лагатыпа — цяпер ім будзе белы васілёк на блакітным полі. Прынамсі адзін самалёт ужо мае на фюзеляжы гэты сімвал.

Астатнія ж пакуль лётаюць са старым — чырвоным крылом на белым полі. 

Сёння ўжо мала хто памятае (а хто і не ведае), што ў 92-м гэты лагатып зацвердзіла тагачасная Спецыяльная камісія па сімволіцы пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета. 

Старшынёй там быў Алег Трусаў (сёння — старшыня ТБМ імя Скарыны), ягонымі намеснікамі — былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Віктар Шэйман, а таксама Валянцін Голубеў. 

Да таго ж, у абмеркаванні бралі ўдзел дызайнеры, мастакі, прадстаўнікі авіяцыі і іншых дзяржаўных ведамстваў.

Лагатыпам беларускай авіяцыі абралі знак, які ўтварыўся ад бела-чырвона-белага сцяга: чырвоная паласа на ім расшчэпленая на некалькі ліній у выглядзе крыла самалёта. 

«Цешыла душу, што колькі гадоў мінула з ганебнага рэферэндуму, а беларуская авіяцыя ўсё яшчэ лётала пад бела-чырвона-белым знакам. Гэты сімвал увайшоў у гісторыю авіяцыі назаўжды — яго цяпер ведаюць ва ўсім свеце і, я думаю, ён яшчэ вернецца», — так «Нашай Ніве» пракаментаваў сітуацыю з лагатыпам Алег Трусаў. 

А вы што думаеце, які лагатып прыгажэйшы? 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?