У Токіа падчас правядзення фестывалю ў гандлёвым цэнтры Kugayama Suginami 60-гадовы мужчына з будынка насупраць скінуў некалькі бутэлек з запальнай сумессю на гасцей мерапрыемства, паведамляе NHK.

Адзначаецца, што ў выніку здарэння пацярпелі 15 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Пры спробе затрымаць мужчыну паліцыя знайшла яго мёртвым. У падазраванага спынілася сэрца.

Паводле папярэдніх дадзеных, мужчыну не спадабаўся шум ад фэсту пад вокнамі яго дома, пасля чаго ён вырашыў кінуць у натоўп людзей некалькі «кактэйляў Молатава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0