Зноў пайшла гаворка пра Канкардат Рыма-Каталіцкай царквы з беларускай дзяржавай. Першы раз пра магчымасьць Канкардату ўзгадавалася, як памятаю, дзесьці ў годзе 2002-2003-м, калі быў прыняты новы закон аб свабодзе сумленьня, які стварыў юрыдычны падмурак для эксклюзіўных дамоваў дзяржавы з асобнымі прывілеяванымі “традыцыйнымі” канфэсіямі.

Памятаю, які падняўся шум, калі Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату падпісала адпаведнае пагадненьне. Пагадненьне было самае абстрактнае, як кажуць, “рамачнае”. Зразумела было спачатку, што яно рэальна мала што дасьць царкве, нават калі і мелася на ўвазе нейкая чыста намэнклятурная выгада. Затое Праваслаўная царква атрымала па першай праграме ўсе абвінавачваньні наконт “клерыкалізму” і “зрастаньня царквы і ўлады”. А пакуль праваслаўнае кіраўніцтва так вось падстаўлялася, Каталіцкая царква стаяла неяк у старане, амаль што не разам з пратэстантамі, якіх закон абышоў сваімі прывілеямі...

І вось дачакалася... Летась ў верасьні першы раз ад афіцыйнай дзяржаўнай асобы, намесьніка віцэ-прэм’ера Касінца, мы пачулі пра намер падпісаць дамову з Ватыканам. І як раз у лістападзе ці па Божай волі ,ці па нейкай іншай на катэдру Мінскага Мітрапаліта прызначаецца Тадэвуш Кандрусевіч, які як ніхто іншы мог справіцца з гэтай далікатнай дыпляматычнай справай.

Потым неяк усе размовы на гэты конт сьціхлі. Нават Тадэвуш Кандрусевіч разводзіў рукамі. Але справа усё ж рухалася, аб чым і распавёў нядаўна галоўны чыноўнік па рэлігійных справах Леанід Гуляка.

Што падштурхнула дзяржаўнае кіраўніцтва працаваць над Канкардатам? У чым зацікаўлена дзяржава? Што атрымае і чым рызыкуе Каталіцкая царква. Мае думкі на гэты конт у артыкуле на сайце “Царква”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?