Ніна Багінская.

Ніна Багінская.

Участак з садовым домікам, якія належаць Ніне Багінскай, у маі арыштавалі праз нясплату штрафаў, накладзеных пастановамі судоў.

Як паведамлялася раней, дамок у Дамашанах у «Мінскім абласным цэнтры інвестыцый і прыватызацыі» ацанілі ў 10 000 рублёў (сто мільёнаў да дэнамінацыі). Гэтыя грошы дзяржава плануе пусціць на пагашэнне штрафаў, якіх у Багінскай на сёння назбіралася амаль на 75 мільёнаў рублёў. Гэта пры тым, што частка пенсіі актывісткі штомесяц таксама ідзе на пагашэнне судовых штрафаў.

На свае пратэсты ў пракуратуры і заявы ў суды Багінская атрымлівае фармальныя адпіскі, аднак працягвае адстойваць свае парушаныя правы.

Жанчына прынцыпова адмаўляецца плаціць штрафы за ўдзел у акцыях і пікетах, паколькі лічыць, што штучныя забароны ўладаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў — антыканстытуцыйныя па сутнасці і парушаюць яе права на мірныя сходы.

Пра таргі

На таргі выстаўляюцца аб’екты нерухомай маёмасці ў складзе зямельнага ўчастка (кадастравы нумар 624487000004000011, плошчай 0,0688 га) і капітальнай пабудовы (садовы домік, інв. №614/С-23151, агульная плошча — 27,6 кв. м), размешчаныя па адрасе: Смалявіцкі раён, садовае таварыства «Геолаг-СМ» (вёска Дамашаны).

Пачатковая цана — 10 000 рублёў.

Таргі адбудуцца 17 жніўня ў 10.00 па адрасе: горад Смалявічы, вуліца Савецкая, 128а, каб.2.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: (8-01776) 2-83-64, (8-033) 399-45-69 — начальнік аддзела прымусовага выканання Смалявіцкага раёна Крысціна Барысаўна Маўчан.

Задатак у памеры дзесяці працэнтаў ад кошту маёмасці павінен быць залічаны не пазней, чым за тры дні да пачатку таргоў на дэпазітны рахунак аддзела прымусовага выканання Смалявіцкага раёна р/р № 3642000000712 ААТ «АСБ Беларусбанк», філіял 616, Жодзіна ЦБУ №621, Смалявічы, код 812, УНП 600013502, назначэнне плацяжу: задатак для ўдзелу ў таргах.

Мінімальная велічыня першага кроку складае 5 працэнтаў кошту маёмасці, якая рэалізуецца з лоту.

У адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2009 г. № 232 «Аб некаторых пытаннях правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў)» выдаткі на арганізацыю і правядзенне таргоў пакрывае ўдзельнік, які выйграе таргі.

Ніна Багінская: Мая зямля арыштаваная, але сваіх яблынь я не кіну

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0