У дачыненні да выхавальніцы аднаго з дзіцячых садкоў Светлагорска распачатая крымінальная справа, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Супрацоўніцы дашкольнай установы адукацыі інкрымінуецца абвінавачванне па ч.1 ст.165 Крымінальнага кодэкса Беларусі (неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя дзяцей). Падставай для гэтага стаў інцыдэнт, які адбыўся 30 мая 2016 года ў першай палове дня ў дзiцячым садку, дзе яна працуе. Знаходзячыся ва ўстанове, чатырохгадовы хлопчык атрымаў траўмы рук. Бацькі напісалі заяву ў міліцыю.

Следчыя высвятляюць абставіны здарэння. Выхавальніца, у якой двое ўласных дзяцей, знаходзіцца ў статусе падазраванай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?