Бацька цэнтравога «Аклахомы-Сіці Тандэр» Энэса Кантэра, Мехмет Кантэр распаўсюдзіў адкрыты ліст, у якім гаворыцца, што ён і яго сям’я адракаюцца сына. Прычынай сталі палітычныя перакананні баскетбаліста.

Энэс Кантэр — адзін з самых вядомых прыхільнікаў прапаведніка Фетхулаха Гюлена.

Бацька сказаў, што Энэс быў загіпнатызаваны прыхільнікамі Гюлена.

У сярэдзіне ліпеня ў Турцыі адбылася спроба вайсковага перавароту, у якім абвінавацілі прыхільнікаў Гюлена.

Мехмет Кантэр падкрэслівае, што больш за 30 гадоў выкладаў у студэнтаў. «Калі б я ведаў, што дойдзе да такога, то не павёз бы сына ў баскетбольны лагер талентаў у ЗША», — піша бацька.

«Я папярэджваў Энэса, аднак ён не перастаў пісаць твіты супраць нашага прэзідэнта і народа Турцыі. Наша сям’я не падтрымлівае непаважныя выказванні. Я і сям’я Кантэраў адракаемся ад Энэса. Хочам прынесці прабачэнні нашаму прэзідэнту і народу Турцыі, за тое, што выхавалі такога сына», — гаворыцца ў лісце.

Некаторыя лічаць, што Мехмет Кантэр мог напісаць гэты ліст пад прымусам.

Энэсу Кантэру 24 гады. Ад 2011 года ён гуляе ў наймацнейшай баскетбольнай лізе свету – НБА. Спачатку турак выступаў за «Юту Джаз», а апошні сезон правёў у «Аклахоме Тандэр». Разам з новазеландцам Стывенам Адамсам Кантэр утвараюць пару самых пазнавальных вусоў у НБА. Некаторыя лічаць Кантэра самым моцным у лізе «шостым» гульцом, гэта значыць тым, хто выходзіць не ў стартавай пяцёрцы, а на замену.

За сезон 2016/2017 Энэс Кантэр атрымае больш за 17 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?