Таксіст з Ваўкавыска страціў за нелегальнае возніцтва ўжо трэці аўтамабіль, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці.

Летам кіроўца, які нелегальна аказваў паслугі па перавозцы пасажыраў па маршруце г. Ваўкавыск — г.п. Рось, у чарговы раз трапіўся падчас кантрольнай закупкі, прыняўшы ад інспектара падатковай 50 тысяч рублёў (да дэнамінацыі). Да гэтага, з 2009 па 2015 год, таксіст пяць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за незарэгістраваную прадпрымальніцкую дзейнасць. Па рашэнні эканамічнага суда ў яго ўжо былі канфіскаваныя два аўтамабілі агульным коштам каля 100 млн рублёў, таксама было накладзена каля 10 млн штрафаў.

На гэты раз эканамічны суд Гродзенскай вобласці вынес рашэнне прыцягнуць нелегала да адміністрацыйнай адказнасці і канфіскаваць ужо трэці аўтамабіль коштам 80 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?