На XXXI летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра 9 жніўня Яўген Цуркін не прайшоў кваліфікацыю ў плаванні на 100 м вольным стылем. Спартсмен пераадолеў дыстанцыю за 49,37 секунды і заняў 35-е месца, не трапіўшы ў лік 16 паўфіналістаў.

У 1/32 фіналу спаборніцтваў па стральбе з лука Антон Прылепаў прайграў у перастрэлцы чылійцу Рыкарда Сота (5:6).

У акадэмічным веславанні мужчынская чацвёрка распашная (Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч, Мікалай Шарлап) выйшла ў паўфінал, заняўшы другое месца ў суцяшальным заездзе (6.36,50). На першай пазіцыі ПАР (6.34,97).

Вікторыя Чайка ў стральбе з малакалібернага пісталета на 25 м не трапіла ў васьмёрку паўфіналістак, заняўшы 24-е месца (575 ачкоў) сярод 40 удзельніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?