Фота sozh.info.
«Ужо сёння хацелася б адзначыць, што вельмі нядрэнна прайшло цэнтралізаванае тэставанне. Арганізавана ўсё было даволі паспяхова, а дзеці паказалі ў гэтым годзе больш высокую якасць ведаў:
330 тэстаў былі напісаны на 100 балаў, тры абітурыенты атрымалі вышэйшыя балы па ўсіх трох тэстах, 15 абітурыентаў атрымалі па 100 балаў па двух тэстах. А ў цэлым веды даволі нядрэнныя», — падкрэсліла Наталля Качанава.
Больш высокі ўзровень ведаў, паводле яе слоў, паказваюць абітурыенты, якія скончылі профільныя класы, ліцэі і гімназіі.
«Сёння не толькі ліцэі і гімназіі, але і профільныя класы даюць магчымасць атрымаць дастаткова высокі ўзровень ведаў, не звяртаючыся да паслуг рэпетытарства», — адзначыла намеснік прэм'ер-міністра.
Паводле папярэдніх дадзеных, у беларускія ВНУ ўжо залічана 55,5 тысяч абітурыентаў, у тым ліку на бюджэт 27,2 тысячы чалавек, на ўмовах аплаты — 28,3 тысячы. На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў ВНУ прынята больш як 2,2 тысячы абітурыентаў. Прычым у асноўным на сельскагаспадарчыя і медыцынскія спецыяльнасці.
Топ-10 спецыяльнасцяў з самымі нізкімі і самымі высокімі прахаднымі баламі на бюджэт