Сяргей Сідорскі

Беларусь ня мае намеру прадаваць актывы найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў. Пра гэта заявіў 30 траўня журналістам прэм’ер‑міністар Сяргей Сідорскі.

Ён адзначыў, што ўсе прапановы і праекты замежных інвэстараў па сумеснай рабоце зь беларускімі прадпрыемствамі — МАЗам, БМЗ, «Нафтанам», «Палімірам» — цяпер праходзяць экспэртызу.

Паводле слоў прэм’ер‑міністра, мы ня маем намеру рэалізоўваць актывы МАЗа. Размова ідзе аб ўваходжаньні ў карпаратыўную структуру кампаніі «Рускія машыны», каб актывы МАЗа актыўна працавалі на дзяржаву.

«Гэта рэальная схема, якая дасьць магчымасьць працаваць беларускім і расейскім партнэрам», — лічыць Сяргей Сідорскі.

Кіраўнік ураду дадаў, што ня ставіцца пытаньне прыватызацыі ўсіх прадпрыемстваў. Задача ў тым, каб капіталізаваць актывы і працаваць з інвэстарамі. Прэм’ер‑міністар паведаміў, што цяпер ідуць перагаворы з «Нафтанам» і «Палімірам», у найбліжэйшы час яны будуць завершаны. Дзяржава выступае за выгадную для сябе рэалізацыю праектаў на гэтых прадпрыемствах.

Перагаворы з замежнымі кампаніямі па МАЗе таксама завершаны, адзначыў Сяргей Сідорскі.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0