Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што кіраўнікі Украіны «перайшлі да практыкі тэрору». Такім чынам ён пракаментаваў паведамленне ФСБ, якая абвінаваціла ўкраінскую разведку ў падрыхтоўцы тэракту ў Крыме.

Reuters.com

Reuters.com

На думку Пуціна, Украіна спрабуе справакаваць канфлікт, каб адцягнуць увагу народа «ад гаротнага становішча эканомікі Украіны, ад гаротнага становішча значнай колькасці грамадзян краіны».

Пуцін згадаў замах на лідара ЛНР Ігара Платніцкага і адзначыў, што ў выніку баявых дзеянняў у Крыме загінулі двое расіян. «Мы, безумоўна, міма такіх рэчаў праходзіць не будзем», - паабяцаў прэзідэнт Расіі.

***

10 жніўня ФСБ заявіла аб прадухіленні тэракту ў Крыме, які нібыта рыхтавала ўкраінская разведка. Па сцвярджэнні расійскай спецслужбы, у ноч на 7 жніўня каля горада Армянска былі выяўленыя дыверсанты, у ходзе бою з імі загінуў супрацоўнік ФСБ. У ноч на 8 жніўня, па дадзеных ФСБ, былі зроблены новыя спробы прарыву на тэрыторыю Крыма, якія суправаджаліся масіраваным абстрэлам. Загінуў вайсковец міністэрства абароны РФ.

ФСБ паведаміла аб затрыманні аднаго з меркаваных дыверсантаў, які нібыта дае прызнальныя паказанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?