У кожнага свая дарога ў вечнасць.

У кожнага свая дарога ў вечнасць.

Вось і не стала другога сына бабы Васіліны Віці.

У канцы красавіка, калі ў яго здарыўся інсульт, старая стала рыхтавацца да пахавання. Сын ляжаў у лякарні ў коме, а маці мыла ў хаце сцены, прала фіранкі… І купіла яму строгі гарнітур.

Праз тры дні Віця ачуняў, а праз месяц вярнуўся дадому. Кінуў піць і паліць. Баба Васіліна папрасіла мяне на ўсякі выпадак схаваць у сваім пограбе іхную гарэлку… І гарнітур — «бо Віця раззлуецца, калі даведаецца, што я касцюм купіла».

Яшчэ праз тры месяцы Віця памёр — цыроз пячонкі. Ён ляжаў у труне такі нежывы ў сваім новым гарнітуры, які трымалі ад яго ў сакрэце. А мужыкі вярталіся з памінак на плячах у сваіх жонак, напіўшыся гарэлкі, якую хавалі ад Віці ў пограбе.

Цяпер у вёсцы з мясцовых засталіся толькі баба Васіліна і баба Нона. Абедзве пахавалі ўсіх сваіх сыноў. Пяцярых на дзвюх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?