Мінск прыняў рашэнне замяніць корпус рэактара энергаблока Беларускай АЭС, якая будуецца «Расатамам».

Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік Мінэнерга Беларусі Уладзімір Патупчык.

«Ужо рашэнне прынята пра замену», — сказаў ён, адказваючы на адпаведнае пытанне журналістаў.

Кажучы аб кошце замены абсталявання, міністр адзначыў, што гэта прадмет перамоваў з расейскім бокам, піша інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Нагадаем, 25 ліпеня беларускія СМІ паведамілі, што 10 ліпеня падчас трэніровачнай пробнай устаноўкі корпуса рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад 2 да 4 метраў. Генпадрадчык будаўніцтва станцыі — расійская група кампаній «АБЭ» — паспяшаўся абвергнуць гэту інфармацыю, аднак Мінэнерга Беларусі прызнала, што на станцыі мела месца «няштатная сітуацыя». «Няштатная сітуацыя адбылася на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара пры правядзенні такелажных работ па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці», — гаварылася ў паведамленні Мінэнерга.

Інцыдэнт атрымаў шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі і за мяжой.

Работніца АЭС: Стропы аказаліся карацейшыя на 30 сантыметраў чым тады, калі замяралі ў Расіі. ВІДЭАРЭПАРТАЖ з Астраўца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?