Пракурор заявіў, што ў судовым паседжанні не знайшоў пацверджання факт, што Уладзімір Япрынцаў удзельнічаў у папярэдняй змове, меў намер падманным шляхам завалодаць сродкамі пацярпелых. Ён выконваў ролю гаранта, як падкрэслівалі пацярпелыя бізнэсмены. Сумеснага намеру на супрацьпраўныя дзеянні з Казбекам Япрынцавым, Аляксандрам Арабянам і Ісаакам Пападопуласам у яго не было.

У сувязі з гэтым Шарснёў просіць перакваліфікаваць абвінавачванне на ч. 1 арт. 405 КК — хаванне злачынства (караецца або штрафам, або папраўчымі работамі да двух гадоў, або арыштам да трох месяцаў). На думку дзяржабвінаваўцы, Япрынцаў-старэйшы ведаў пра злачынныя дзеянні сына і яго партнёраў, абяцаў ім хаванне і не паведаміў пра гэтыя факты ў праваахоўныя органы.

Пракурор просіць прызнаць Япрынцава-старэйшага вінаватым і пакараць штрафам у 1000 базавых велічынь (21 тысяча рублёў або каля 10,5 тысячы долараў).

Казбека Япрынцава і Аляксандра Арабяна дзяржабвінаваўца просіць прызнаць вінаватымі і прысудзіць кожнаму да 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці (максімальная санкцыя па гэтым артыкуле — 10 гадоў пазбаўлення волі).

Прадстаўнікі пацярпелых заявілі, што не падтрымліваюць довады дзяржабвінаваўцы і лічаць, што Уладзіміра Япрынцава ўсё ж такі варта судзіць за махлярства.

Япрынцаў-малодшы патлумачыў, як менавіта страціў $40 мільёнаў

Казбек Япрынцаў: Следчы КДБ сказаў, што яны могуць узламаць любы тэлефон, апроч айфона

«Я ім казаў, што казіно і «форэкс» — для лохаў». Япрынцаў распавёў, як спрабаваў гасіць даўгі

Я Чыжа за брата лічыў — Япрынцаў стаў даваць паказанні ў судзе

Казбек Япрынцаў сябру: «Бацька інфаркт атрымае, калі даведаецца ўсё»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?