Пакуль што аховай стратэгічнай будоўлі каля Астраўца займаюцца Дэпартамент аховы МУС і служба бяспекі АЭС. 

Але пасля адкрыцця станцыі гэтую задачу возьме на сябе адроджаная часць унутраных войскаў №7434 — інфраструктура падраздзялення ўзводзіцца літаральна ў некалькіх кроках ад АЭС. 

Пра гэта паведамляе часопіс «Спецназ». 

Узначаліць в/ч 7437 падпалкоўнік Віктар Жадобін — сын экс-старшыні КДБ і экс-міністра абароны Юрыя Жадобіна. 

Камандуючы в/ч 7434 Віктар Жадобін. Фота: Артур Прупас, часопіс «Спецназ»

Камандуючы в/ч 7434 Віктар Жадобін. Фота: Артур Прупас, часопіс «Спецназ»

«Пакуль мы гаворым прыкладна пра 300 байцоў. Але ж колькасць можа змяніцца. Служыць тут будуць ваенныя як кантрактнай, так і тэрміновай службы. Кантрактнікі абавязкова пройдуць дадатковую падрыхтоўку ў навучальных часцях Нацыянальнай гвардыі Расіі. Іх навучаць абыходжанню з сучаснымі тэхнічнымі сістэмамі аховы, якія выкарыстоўваюцца на аб'ектах расійскага паліва-энэргетычнага комплекса, арганізацыі прапускнога рэжыму, фізічнай абароны і іншым нюансам», — цытуе Жадобіна-малодшага «Спецназ». 

Таксама паведамляецца, што часць будзе мець свой уласны спецназ — такі прывілей ёсць толькі ў буйных ведамстваў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?