Вядомы беларускі баец і трэнер Артур Янчанка апублікаваў у інстаграме сваё фота на новы пашпарт.
«Фатаграфуйцеся на пашпарт правільна», — пішуць інтэрнэт-карыстальнікі, якія падзяліліся гэтым допісам.
Артур Янчанка — дзіцячы трэнер па муай-тай у клубе «Патрыёт». Шматразовы прызёр чэмпіянатаў Беларусі, віцэ-чэмпіён Беларусі сярод прафесіяналаў, пераможца Кубка Еўропы па муай-тай.