Аварыя адбылася на трасе Алушта — Феадосія, каля населенага пункта Шчабятоўка. Аўтобус з'ехаў у кювет і зваліўся з абрыву. Паводле адной з версій, кіроўца не справіўся з кіраваннем.

Дакладная колькасць пацярпелых у выніку аварыі ў розных СМІ вар'іруецца, аднак вядома, што іх больш за дзясятак. Загінулых, па розных звестках, чацвёра ці пяцёра. Пацярпелыя з траўмамі рознай ступені цяжкасці адпраўленыя ў бальніцы Судака і Феадосіі.

На месца здарэння выехалі ратавальнікі, а таксама прадстаўнікі следчых органаў. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?