Даследчыкі з Амерыкі сцвярджаюць, што эфектыўнасць медпрэпаратаў залежыць ад полавай прыналежнасці чалавека. Асабліва гэта павінны ўлічыць жанчыны, якія без кансультацыі лекара прымаюць абязбольвальныя, якія маглі тэставацца толькі на мужчынах.

Як вядома, гены ў палоў адрозніваюцца, як і гарманальны склад. Менавіта з-за гэтай розніцы шматлікія рэчывы ўспрымаюцца жаночым арганізмам інакш, чым мужчынскім. Да таго ж, тэставанні лекаў часцей за ўсё адбываецца на асобінах мужчынскага полу, пацукі гэта, сабакі ці людзі. Жаночыя асобіны не даюць дакладных вынікаў з-за ваганняў гарманальнага складу.

Медыкі лічаць, што прэпарат у выніку падыдзе і жанчынам, але яны не ўлічваюць той факт, што палавыя гармоны прымаюць удзел у вялікай колькасці працэсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?