Фота 1.bp.blogspot.com.

Фота 1.bp.blogspot.com.

Даследчыкі вывучылі паводзіны 2425 пар аднаполых гомазіготных блізнят, з іх 1618 пар былі сёстрамі, а 807 — братамі. Паколькі блізняты развіваюцца з адной зіготы (аплодненай яйкаклеткі), яны валодаюць аднолькавым наборам генаў. Гэта дазваляе выключыць залежнасць цягі да спіртных напояў ад ДНК, а таксама ўплыў выхавання.

Удзельнікі запоўнілі анкеты, у якіх трэба было пазначыць сямейнае становішча (у шлюбе, разведзены, удавец, халасты або жыве разам з партнёрам), а таксама ўзровень ўжывання алкаголю. Псіхолагі вывучылі атрыманыя дадзеныя і высветлілі, што жанатыя людзі і сужыцелі п'юць радзей, чым разведзеныя або тыя, што страцілі другую палову. Акрамя таго, аказалася, што чалавек, які не ў афіцыйных адносінах, у сярэднім ўжывае больш спіртнога, чым той, хто мае сям'ю. І ў той жа самы час менш, чым той, у каго няма пары.

Навукоўцы таксама выявілі яшчэ адну цікавую заканамернасць. Людзі ў шлюбе радзей п'юць спіртное і ў меншых колькасцях за раз, аднак, калі адносіны разрываюцца, частата ўжывання алкаголю застаецца на нізкім узроўні, хоць яго аб'ём падчас аднаразовага прыёму зноў павялічваецца.

Псіхолагі мяркуюць, што шлюб сапраўды дапамагае паменшыць цягу да алкагольных напояў. Магчымай прычынай даследчыкі называюць тое, што муж і жонка кантралююць паводзіны адзін аднаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0