Куратар праекта «Музеі Беларусі» афіцыйным каментаром прынесла прабачэнні за граматычныя памылкі на білбордзе і падзякавала уважлівым чытачам за заўвагу. Ужо сёння новы білборд без памылак быў размешчаны на тым жа месцы, дзе і папярэдні.

«Арфаграфічныя памылкі на білбордзе з'явіліся з-за таго, што спрацаваў чалавечы фактар, — патлумачыла куратар праекта Ксенія Тарасевіч. — Былі пераблытаны файлы, і ў друк быў накіраваны памылковы варыянт. Просім прабачэння ва ўважлівых чытачаў і дзякуем за тое, што заўважылі гэтыя памылкі».

Абноўленая рэклама без граматычных памылак сёння была размешчана па тым жа адрасе і на працягу бліжэйшых дзён з'явіцца па некалькіх іншых адрасах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0