Мэр Кан Давід Лінар наклаў забарону на з'яўленне на пляжах горада жанчын у закрытых купальніках «буркіні» з меркаванняў бяспекі і грамадскага парадку.

AP

Мэр заявіў, што «буркіні» з'яўляюцца «сімвалам ісламскага экстрэмізму», знарочыстым выразам рэлігійнай прыналежнасці і могуць справакаваць агрэсію і выклікаць бойкі ў грамадстве, якое за апошні час некалькі разоў падвяргалася нападам з боку радыкальна настроеных ісламістаў.

Службы бяспекі ў Францыі знаходзяцца ў стане падвышанай баявой гатоўнасці ў святле апошніх тэрарыстычных інцыдэнтаў — у тым ліку, нядаўняга нападу ў Ніцы.

Парушальнікі дадзенай забароны павінны будуць выплаціць штраф у памеры 38 еўра, а таксама альбо змяніць купальны касцюм на больш прымальны, альбо пакінуць пляж.

Новае правіла пачало дзейнічаць у Канах яшчэ ў канцы ліпеня, і з таго часу яшчэ ніхто не быў затрыманы за яго парушэнне.

«Буркіні» — купальны касцюм для мусульманак, які цалкам закрывае цела ў адпаведнасці з патрабаваннямі шарыяту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?