На расійскіх сайтах абмяркоўваюць допіс Аляксандра Круглова, журналіста спартыўнага партала «Чэмпіянат». Ён расказаў, як у Рыа адрэагаваў на просьбу нямецкіх калег падказаць дарогу.

«Ну, калі такая п'янка, то распавяду гісторыю з першых дзён Алімпіяды, якую я трымаў у таямніцы. Сорамна было за сваю слабасць. А цяпер, як выслухаў расказ боса, падумаў, што я ўсё-ткі малайчына. Помста — гэта страва, якую падаюць халоднай, як той казаў.

Такім чынам, групавая шасейная гонка ў суботу. Прыкладна за 30 км да фінішу да мяне падыходзяць двое калегаў і просяць паказаць ім шлях у зону фінішу, а заадно і месца, дзе можна бесперашкодна перасекчы трасу з боку прэс-цэнтра. «Адкуль вы, хлопцы?» — пытаюся. «З Германіі», — адказваюць. «Немцы, значыць, — падумаў я, ўнутрана усміхнуўшыся як кіношны злыдзень. Тыя самыя немцы, газеты якіх збіраюцца ігнараваць вынікі ўсіх расійскіх спартоўцаў. — Ну, трымайцеся, немцы».

Усміхаюся і замест праходу ў зону фінішу паказваю ім супрацьлеглы кірунак. Дакладна ведаю, што з яго яны ці паўгадзіны будуць выбірацца, ці ім зусім забароняць пераходзіць дарогу з-за набліжэння гоншчыкаў. Вяртанне б заняло мінімум гадзіну. Спадзяюся, у выніку яны плюнулі і вырашылі спакойна папіць піўка на беразе мора, успамінаючы нядобрым словам памагатага пуцінскага рэжыму і спадчынніка Сусаніна.

Глупства? Так. Шалапайства і дзіцячы сад? Вядома! А паводзіны нашых заходніх партнёраў — не дзіцячы сад?» — падзяліўся расійскі журналіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0