Баевікі «Ісламскай дзяржавы» захапілі ў палон каля 2 тысяч мірных жыхароў і могуць выкарыстоўваць іх у якасці «жывога шчыта» падчас свайго адступлення, паведамілі сірыйскія ваенныя.

Захоп адбыўся падчас адыходу сіл ІД з горада Манбідж на поўначы краіны. Інфармацыю аб выкраданні мірных жыхароў пацвердзілі таксама ў сірыйскім Цэнтры маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, які базуецца ў Лондане, удакладніўшы, што людзей пагрузілі ў сотні аўтамабіляў і павезлі ў бок горада Джераблус.

Стратэгічна важны сірыйскі горад Манбідж на паўночным усходзе Сірыі, недалёка ад мяжы з Турцыяй, быў узяты пад кантроль тыдзень таму апазіцыйным альянсам з удзелам курдскіх і арабскіх паўстанцаў.

Баі за Манбідж цягнуліся два месяцы. «Ісламская дзяржава» ўтрымлівала горад больш за два гады.

Для джыхадзістаў Манбідж быў сувязным звяном паміж апорай ІД — Ракай ля турэцкай мяжы — і астатнімі падкантрольнымі раёнамі ў правінцыі Алепа.

У палон да баевікоў ІД трапілі жыхары горада аль-Сірб, на поўнач ад Манбіджа.

Паводле дадзеных Цэнтра маніторынгу, у ходзе баёў за Манбідж загінулі 437 мірных жыхароў, 105 з іх — дзеці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?