На мінскім чыгуначным вакзале загучалі беларускамоўныя песні. Музыку добра чуваць у зале чакання на трэцім паверсе. З дынамікаў даносяцца песні «Сяброў», «Песняроў», Аляксандра Ціхановіча і іншых беларускіх выканаўцаў.

Рэпертуар памянялі па просьбе чытача «Нашай Нівы», які звярнуўся ў «Дарорс» з просьбай уключыць у плэй-ліст песні на роднай мове.

«Калі чалавек стаяў у чарзе і захацеў паслухаць беларускую музыку — мы не супраць, самі ж беларусы. Мы адразу адрэагавалі на гэтую просьбу: дырэктар крамы пайшла і купіла дыскі з музыкай на свой густ. Зараз беларускія песні ў нас гучаць нават часцей, чым рускія — гэта, напэўна, правільна», — пракаментавала «Камсамольскай праўдзе» начальніца гандлёва-вытворчага комплексу «Дарорс» Марына Рагульская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?