Вядомаму расійскаму відэаблогеру-мільённіку Руслану Усачаву (сапраўднае прозвішча Віхлянцаў) забаранілі ўезд ва Украіну за сарказм пра Крым.

Блогер Стас Давыдаў 10 жніўня выклаў фота дакумента, у якім актывіст ультраправага руху «Відсіч» Максім Колбік просіць СБУ забараніць уезд ва Украіну тром рускамоўным відэаблогерам — Стасу Давыдаву, Валянціну Петухову і Руслану Усачаву. Падстаў для забароны на ўезд першым двум блогерам не знайшлося, а вось Усачаў, як ён сам кажа, атрымаў «чорную метку».

У выніку вядомаму відэаблогеру забаронены ўезд на 5 год на падставе пагрозы нацбяспецы краіны. Адметна тое, што ніводзін з відэаблогераў адкрыта не падтрымаў анексію Крыма. Максімум, да чаго можна было дачапіцца — жарты і сарказм. 

Вось якія доказы прыводзіць суполка «Відсіч» Укантакце:

А вось што думае пра сітуацыю сам блогер:

Што думаеце вы пра гэтую сітуацыю? Хто мае рацыю? Выказвайцеся ў каментах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?