Фота xsport.ua.
«Я сур'ёзна разважаў над сыходам, аднак мая любоў да краіны і да гэтай футболкі занадта моцная», — гаворыцца ў заяве футбаліста.
29-гадовы футбаліст нечакана абвясціў пра спыненне выступаў за нацыянальную каманду ў чэрвені, пасля таго як Аргенціна ў фінале Кубка Амерыкі пацярпела паражэнне ад каманды Чылі.
«Для мяне выступы за нацыянальную зборную скончаны. Я зрабіў усё, што мог, але не дасягаць чэмпіёнства вельмі балюча», — сказаў тады футбаліст журналістам.
На гэтым тыдні трэнер зборнай Эдгарда Бауса сустракаўся з Месі ў Барселоне, каб пераканаць яго вярнуцца ў зборную.
«Я адчуваю, што Месі хоча уз'яднацца са зборнай», — сказаў Бауса журналістам у пятніцу.
Месі чатыры разы атрымліваў «Залаты мяч» ФІФА — узнагароду, якая ўручаецца лепшаму гульцу года ў свеце.